БЕЛ Ł РУС

У Гомелі знойдзены труп непаўналетняй дзяўчыны

21.11.2008 / 12:18

Nashaniva.com

Яе знайшлі павешанай на дрэве насупраць школы.

У гомельскім мікрараёне Гомсельмаш знойдзены труп непаўналетняй дзяўчыны.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Чыгуначнага раёна абласнога цэнтра, цела было знойдзена раніцай 19 лістапада, яно вісела над дрэве насупраць школы. Па факце смерці дзяўчыны распачата крымінальная справа.

Праваахоўныя органы разглядаюць розныя версіі таго, што здарылася, у тым ліку і самазабойства.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула