БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: Пра надвор'е на найбліжэйшыя дні ёсць дзве навіны

4.10.2018 / 12:45

Nashaniva.com

Пацяплее ўжо ў суботу. А ў панядзелак зноў пахаладае.

У суботу ўдзень на тэрыторыю краіны пачне паступаць цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Чакаецца +14—20 градусаў.

У нядзелю, 7 кастрычніка, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Удзень +14—20, на поўдні да +22.

А вось у панядзелак зноў стане паступаць халоднае паветра з Балтыкі, і тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 8 па поўначы да 17 градусаў цяпла па Гомельшчыне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула