Лукашэнка сёння азнаёміцца з сучаснымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі
Аляксандр Лукашэнка сёння на палігоне ў Івацэвіцкім раёне азнаёміцца з магчымасцямі сучасных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі айчыннай вытворчасці
Кіраўніку дзяржавы паведамяць аб баявых магчымасцях і асноўных тактыка-тэхнічных характарыстыках прадстаўленых узораў. Адбудзецца таксама практычны паказ баявых магчымасцяў ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Ён будзе ўключаць 4 эпізоды з баявым прымяненнем беспілотных лятальных апаратаў, авіяцыі, агнявых комплексаў, бронетэхнікі і супрацьтанкавых ракетных комплексаў.