БЕЛ Ł РУС

Дэпутаты далі згоду на прызначэнне Румаса прэм'ерам, супраць быў толькі адзін

5.10.2018 / 11:30

Nashaniva.com

Дэпутаты далі згоду на прызначэнне Сяргея Румаса прэм'ер-міністрам. Разгляд яго кандыдатуры прайшоў у Палаце прадстаўнікоў. З 106 прысутных дэпутатаў «за» прагаласавалі 105, «супраць» — толькі 1, піша Еўрарадыё.

Разгляд кандыдатуры Сяргея Румаса адбыўся праз амаль паўтара месяца пасля яго прызначэння на пасаду прэм'ера Аляксандрам Лукашэнкам (замест Андрэя Кабякова, які быў адпраўлены ў адстаўку). З 18 жніўня ён кіраваў урадам без ухвалення Палатай прадстаўнікоў (паводле Канстытуцыі, прэм’ер-міністр прызначаецца кіраўніком дзяржавы «са згоды Палаты прадстаўнікоў»). На думку загадчыка кафедры Канстытуцыйнага права юрфака БДУ і аднаго з аўтараў дзеючай Канстытуцыі Рыгора Васілевіча, ніякіх парушэнняў у такім прызначэнні не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула