БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння

7.10.2018 / 09:38

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, паведамляе БелТА.

«Глыбока перакананы, што наш дыялог, які заснаваны на прынцыпах узаемнага даверу і павагі, будзе і надалей усяляк садзейнічаць развіццю саюзніцкіх адносін і стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што «прэзідэнт Расіі, з'яўляючыся агульнанацыянальным лідарам братняга расійскага народа, уносіць вялікі ўклад ва ўмацаванне магутнасці і дабрабыту Расіі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула