БЕЛ Ł РУС

На выбарах аднаго з трох прэзідэнтаў Босніі перамагае прарасійскі кандыдат Додзік

8.10.2018 / 10:23

Фота з Вікіпедыі

Прэзідэнт Рэспублікі Сербскай, 59-гадовы Міларад Додзік, прарасійскі дзеяч, які дамагаецца аддзяленьня гэтай часткі Босьніі і Герцагавіны ад рэшты краіны, перамагае на выбарах прэзідэнцтва Босніі і Герцагавіны (калектыўнага прэзідэнцкага органа краіны), паведамляе Радыё Свабода.

«Абвяшчаю сваю перамогу», — сказаў Додзік на прэс-канфэрэнцыі раніцай 8 кастрычніка.

Выбарчая камісія Босніі паведаміла, што Додзік набірае 55,2% галасоў пры падліку 53% бюлетэняў і перамагае ўмеранага дзеючага прадстаўніка баснійскіх сербаў у трохасабовы прэзідэнцкі орган краіны Младэна Iваніча, які набірае 42% галасоў. Іваніч прызнаў паразу.

Ад баснійцаў-мусульман у калектыўны прэзідэнцкі орган краіны праходзіць Шэфік Джафэравіч. Ён набірае 38% галасоў. Ад Харватыі перамагае Жэлька Комшыч з 49,5% галасоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула