БЕЛ Ł РУС

Міністэрства культуры адказала пра закон аб бел-чырвона-белым сцягу

8.10.2018 / 13:35

Адказ прыйшоў на імя дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, піша Радыё Свабода.

«Калі казаць коратка, то адказ можна зьвесці да аднаго сказу: гэта пытаньне не нашай кампэтэнцыі» — сказала Ганна Канапацкая.

Паводле яе, паколькі ў лісце зь Міністэрства культуры, як, дарэчы, і ў адказах яшчэ з двух міністэрстваў — унутраных спраў і юстыцыі, няма стаўлення міністэрстваў да законапраекта і бел-чырвона-белага сцяга, то давядзецца звяртацца ў іншыя інстанцыі. «Куды канкрэтна, мы вырашым з маёй калегай Аленай Анісім, таму што законапраект аб бел-чырвона-белым сцягу мы рыхтавалі супольна», — удакладніла Канапацкая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула