БЕЛ Ł РУС

Пад Пецярбургам мікрааўтобус з рабочымі з Беларусі трапіў у ДТЗ: адзін чалавек загінуў, шэсць атрымалі траўмы

8.10.2018 / 14:34

Nashaniva.com

Мікрааўтобус «Мерсэдэс Спрынтар» з рабочымі з Беларусі трапіў у аварыю ў Кінгісепскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі. Як паведамляе 47news, здарэнне адбылося раніцай 8 кастрычніка.

Каля вёскі Коскалава 31-гадовы кіроўца не даў рады кіраванню, двойчы наехаў на сілавую агароджу і перакуліўся.

23-гадовы пасажыр загінуў. Яшчэ шасцёра, узростам ад 20 да 45 гадоў, атрымалі траўмы. Двое з іх — цяжкія.

Папярэдняя прычына ДТЗ — галалёд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула