БЕЛ Ł РУС

У Дубай з Мінска будзе лётаць чартар

8.10.2018 / 15:48

Nashaniva.com

Фота Вольгі Шукайлы

Паміж Мінскам і Дубаем, найбуйнейшым горадам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, будуць лётаць чартарныя рэйсы. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйнай групе «Белавія» ў фэйсбуку.

Чартарная праграма пачнецца ў лістападзе. Рэйсы будуць выконвацца штотыдзень па серадах на самалётах Боінг 737-800, умяшчальнасцю 189 месцаў. Меркаваны час вылету з Мінска - 9 раніцы.

Час у шляху з Мінска ў Дубай складзе 5 гадзін 30 хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула