БЕЛ Ł РУС

80-гадовая вяскоўка загінула на полі пад камбайнам. У руках знайшлі торбу з кукурузай

8.10.2018 / 16:41

Nashaniva.com

5 кастрычніка ў Дзяржынскім раёне падчас уборкі кукурузы на полі загінула пенсіянерка, якая збірала калгасную кукурузу, паведамляе УСК па Мінскай вобласці.

Механізатар кормаўборачнага камбайна наехаў і смяротна траўмаваў 80-гадовую мясцовую жыхарку.

На месцы здарэння знойдзена торба з кукурузнымi пачаткамі.

Распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правіл дарожнага руху або эксплуатацыя транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула