Расійскі палітык Жырыноўскі ўпаў на інаўгурацыі губернатара ВІДЭА
Расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі ўпаў, калі падымаўся на сцэну падчас цырымоніі інаўгурацыі губернатара Уладзімірскай вобласці, якім стаў яго паплечнік па партыі Уладзімір Сіпягін.
На кадрах бачна, як Жырыноўскі спатыкнуўся і ўпаў, паднімаючыся на сцэну. «З ім усё ў парадку. Ён зараз удзельнічаў у прэс-падыходзе, быў пераканаўчы і красамоўны, як звычайна», — пракаментавала «РИА Новости» інцыдэнт памочніца кіраўніка Уладзімірскай вобласці Вольга Пятрова.