Дзень Ікс
24 лістапада місія МВФ мае абвесьціць вынік перамоваў аб выдзяленьні Беларусі крэдыту.
Місія Міжнароднага валютнага фонду завяршыла кансультацыі з уладамі Беларусі па пытаньні выдзяленьня крэдыту stand-by. Пра вынікі мае быць афіцыйна абвешчана ў панядзелак, 24 лістапада.
Беларусь папрасіла ў МВФ крэдыт у памеры 2 мільярды даляраў для стварэньня «падушкі бясьпекі» ва ўмовах фінансавага крызісу.