Даляр зніжаецца трэція таргі запар
Спачатку амерыканская валюта расла 11 дзён запар (да 2,1580 беларускага), цяпер зніжаецца трэція таргі.
Сёння даляр патаннеў на 0,0029 да 2,1424 беларускага рубля.
Максімум на таргах у 2018 г. быў пастаўлены 12 верасня — 2,1681.
Еўра сёння вырас на 0,0115 да 2,4738 беларускага.
Расійскі рубель знізіўся на 0,0295 да 3,2122 беларускага за 100 адзінак.