БЕЛ Ł РУС

У Брэсце кіроўца «Лексуса» дрыфтануў і павіс на раздзяляльнай агароджы ВІДЭА

11.10.2018 / 23:47

ДТЗ адбылося 10 кастрычніка, прыкладна ў 23.30, на адным са скрыжаванняў горада.

Высветлена, што 38-гадовы жыхар Брэста на аўтамабілі «Лексус» ехаў па вуліцы Маскоўскай у бок вуліцы Піянерскай.

Пры павароце налева ён не выбраў бяспечную хуткасць, не справіўся з кіраваннем і наехаў на раздзяляльную агароджу.

Кіроўца не пацярпеў, а машына атрымала сур'ёзныя пашкоджанні: «Лексус» давялося здымаць з агароджы супрацоўнікам МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула