Да прыезду Пуціна ў Магілёве расклеілі ўлёткі ў падтрымку расійскіх палітвязняў ФОТАФАКТ
Пасля забароны на пікет магілёўскія праваабаронцы Аляксей Колчын і Аляксандр Буракоў правялі інфармацыйную акцыю, паведамляе mspring.online.
Па словах Буракова, яны дзейнічалі адкрыта.
Праваабаронца сказаў, што праблем з міліцыяй у іх пакуль што не было, хоць ён і не выключае брутальнага варыянта развіцця падзей.