БЕЛ Ł РУС

Шпіталізаваны Армен Джыгарханян 

13.10.2018 / 18:04

Nashaniva.com

Вядомы савецкі і расійскі акцёр Армен Джыгарханян зноў апынуўся ў шпіталі. Некаторыя СМІ напісалі, што Джыгарханян знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжкасці.

«Чагосьці моцна крытычнага не адбываецца, але ёсць праблемы, якія патрабуюць стацыянарнага рашэння. На працягу пары тыдняў яму давядзецца пабыць у бальніцы. Зараз я еду да яго», - сказаў РІА Навіны сябар Джыгарханяна.

83-гадовы Джыгарханян не ўпершыню за апошнія месяцы трапляе ў бальніцу. У сярэдзіне студзеня яго шпіталізавалі з-за віруса, праз некаторы час ён перапыніў лячэнне, а затым зноў вярнуўся ў бальніцу. У канцы красавіка паведамлялася, што Джыгарханян праходзіць прафілактычнае лячэнне ў адной з клінік Масквы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула