БЕЛ Ł РУС

Статкевіча затрымалі на сустрэчы праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце

14.10.2018 / 13:31

Nashaniva.com

14 кастрычніка на плошчу Леніна ў Брэсце зноў выйшлі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Сярод іх быў і апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч. Як паведамляе карэспандэнт Tut.by, падчас акцыі ён быў затрыманы сілавікамі.

Фота: Радыё Свабода.

Разам са Статкевічам затрымалі відэаблогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, якія асвятляюць на сваім канале «Народны рэпарцёр» сітуацыю з будаўніцтвам акумулятарнага завода.

Паводле папярэдняй інфармацыі, іх адправілі ў Ленінскі РАУС Брэста.

Акрамя таго, яшчэ да пачатку несанкцыянаванай акцыі на ўездзе ў горад затрымалі праціўніка будаўніцтва завода Дзмітрыя Бекалюка.

Акумулятарны завод будуе на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» ТАА «АйПаўэр». Жыхары Брэста і некалькіх вёсак Брэсцкага раёна лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула