БЕЛ Ł РУС

П'яны кіроўца нестандартна перакуліўся ў кювеце ФОТА

15.10.2018 / 15:18

Nashaniva.com

Фота ДАІ Гродна

Здарэнне адбылося ў Гродзенскім раёне, піша ДАІ Гродна.

П'яны гродзенец на «Мерседэсе» рухаўся ў бок Гожы. Не справіўся з кіраваннем, машыну занесла на абочыну і яна перакулілася ў полі.

Кіроўца сказаў, што піў гарэлку. Утрыманне алкаголю ў яго больш чым пяць разоў перавышала гранічна дапушчальнае. Да гэтага мужчына шэсць разоў затрымліваўся нецвярозым за рулём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула