БЕЛ Ł РУС

У Смаргонскім раёне з возера дасталі аўтамабіль з целамі двух рыбакоў

16.10.2018 / 21:28

Nashaniva.com

У Смаргонскім раёне з возера дасталі аўтамабіль з целамі двух рыбакоў, паведамляе Следчы камітэт.

Следча-аператыўная група агледзела месца здарэння каля возера ў Смаргонскім раёне. З вады дасталі аўтамабіль з целамі двух рыбакоў, якія раней лічыліся зніклымі без вестак.

Двое мужчын 1980 і 1973 гадоў нараджэння з'ехалі на рыбалку на возера 6 кастрычніка, пасля чаго не выходзілі на сувязь. Магчыма, мужчыны заснулі ў машыне, і ў нейкі момант яна пакацілася ў возера.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула