У Баранавіцкім раёне на пажары загінуў рабочы птушкафабрыкі
Здарэнне адбылося сёння ноччу, каля 2 гадзін 20 хвілін, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале
17 кастрычніка прыкладна ў 2 гадзіны 20 хвілін адбылося ўзгаранне ў адным з памяшканняў Баранавіцкай птушкафабрыкі ў аграгарадку Русіно. Падчас тушэння пажару супрацоўнікамі МНС было знойдзена цела 35-гадовага рабочага.
Праводзіцца праверка.