БЕЛ Ł РУС

У Аршанскім раёне мужчына нагадаў прыяцелю пра грашовы доўг. Той у адказ яго ледзь не забіў

17.10.2018 / 20:42

Nashaniva.com

14 кастрычніка 32-гадовы мужчына ў Аршанскім раёне атрымаў траўмы ў гасцях у свайго знаёмага. Матыў здзяйснення злачынства — напамін пацярпелага пра грашовы доўг, паведамляе Следчы камітэт.

Следча-аператыўная група агледзела месца здарэння. Былі канфіскаваныя рэчавыя доказы.

Затрыманаму прад'яўлена абвінавачванне па ч.1 арт.14, ч.2 арт.139 КК (замах на забойства пры абцяжваючых абставінах). Яго ўзялі пад варту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула