БЕЛ Ł РУС

У Калінкавічах пенсіянерка дошкай пабіла мужа, праз некалькі дзён ён памёр

17.10.2018 / 20:56

У нядзелю ў Калінкавічах 56-гадовы мужчына трапіў у лякарню: яго з чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізавалі з уласнай кватэры. Аднак медыкі не выратавалі мужчыну — учора ён памёр.

У суботу ўвечары сямейная пара піла алкаголь. Але раптам узнік канфлікт. 59-гадовая жонка схапілася за дошку і пабіла мужа.

Траўмы аказаліся сур'ёзнымі: на наступны ж дзень мужчыну шпіталізавалі, у аўторак ён памёр у бальніцы.

Пенсіянерку затрымалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула