БЕЛ Ł РУС

У Керчы вырасла колькасць ахвяраў нападу ў каледжы

18.10.2018 / 06:16

Nashaniva.com

Колькасць ахвяр нападу ў каледжы Керчы павялічылася да 20. Гэта стала вядома пасля таго, як целы загінулых былі дастаўлены ў гарадскі морг

Як паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі Керчы Дзілявер Мельгазіеў, за ўсё ў выніку выбуху і страляніны ў політэхнічным каледжы загінулі 20 чалавек. «Прывезлі не тры чалавекі з тэхнікума, як чакалася, а чатыры».

Раней паведамлялася аб тым, што ў выніку нападу ў Керчы загінулі 19 чалавек.

Таксама Мельгазіеў паведаміў, што 15 з іх былі навучэнцамі, а пяцёра — супрацоўнікамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула