Пінскі і Столінскі раёны ахутаў дым ад тарфянікаў, што гараць ва Украіне
media-polesye.by
Жыхары двух раёнаў Брэсцкай вобласці пакутуюць ад дыму падпаленых ва ўкраінскім памежжы тарфянікаў, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў.
Пажары ў прыгранічных рэгіёнах Украіны пачаліся каля тыдня таму. У залежнасці ад кірунку ветру пах гару адчуваюць жыхары Столінскага і Пінскага раёнаў.
«Вядзем маніторынг сітуацыі ў сувязі з пажарамі ў экасістэмах на сумежных тэрыторыях Украіны. На беларускім баку ўсё спакойна, пад кантролем. Мы гатовы аператыўна ліквідаваць узгаранні, калі яны перакінуцца праз мяжу», - адзначыў Сяргей Машноў.