БЕЛ Ł РУС

Расійскі апазіцыянер Навальны запісаў ВІДЭАадказ кіраўніку Расгвардыі Золатаву

18.10.2018 / 18:41

Nashaniva.com

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны прыняў выклік на дуэль ад кіраўніка Расгвардыі Віктара Золатава. Палітык адрэагаваў больш чым праз месяц, таму што апошнія 50 дзён ён знаходзіўся пад двума арыштамі запар. Навальны паклікаў Золатава на дэбаты на адзін з тэлеканалаў або ютуб.

Навальны даў Золатаву тыдзень на роздум. Кіраўнік Расгвардыі пакуль не адрэагаваў на гэта.

11 верасня Золатаў выклікаў Навальнага на дуэль, дзе паабяцаў зрабіць з яго «адбіўную».

Чытайце таксама: Кіраўнік Расгвардыі выклікаў Навальнага на дуэль і паабяцаў зрабіць з яго адбіўную ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула