БЕЛ Ł РУС

У Літве хочуць дазволіць падвойнае грамадзянства

18.10.2018 / 20:38

Nashaniva.com

Парламент Літвы вырашыў, што рэферэндум аб пашырэнні інстытута падвойнага грамадзянства адбудзецца ў маі наступнага года адначасова з прэзідэнцкімі выбарамі, піша Delfi.

Калі грамадзяне падтрымаюць змены, то любы грамадзянін Літвы паводле паходжання, які набудзе грамадзянства «дзяржавы, што адпавядае крытэрам абранай Літвой еўрапейскай і трансатлантычнай інтэграцыі», не страціць літоўскае грамадзянства.

Крытэрыі «еўрапейскай і трансатлантычнай інтэграцыі» будуць вызначаны ў канстытуцыйным Законе аб грамадзянстве.

Рэферэндум аб пашырэнні інстытута падвойнага грамадзянства адбудзецца 12 і 26 мая наступнага года, калі плануюцца першы і другі тур прэзідэнцкіх выбараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула