БЕЛ Ł РУС

Сябры АГП з Горадні папрасілі прытулку ў Бэнілюксе

25.11.2008 / 12:02

Nashaniva.com

Сябры гарадзенскай суполкіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Падчыненкаў і Уладзімір Ларын папрасілі палітычны прытулак у Бельгіі і Галяндыі. Свае дзеянні апазыцыянеры звязваюць пераследам з боку КДБ.

Той факт,што былы кандыдат у дэпутаты беларускага парламента Віктар Падчыненкаў і кіраўнік ягонага выбарчага штаба Уладзімір Ларын папрасілі палітычны прытулак за мяжой, падцвердзіў старшыня гарадзенскай абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін.

Па яго словах, цяперашнім часам Віктар Падчыненкаў знаходзіцца ў Антвэрпэне, а Уладзімір Ларын — у Амстэрдаме.

Для кіраўніцтва партыі пакуль не зусім зразумела, чым выкліканыя такія крокі з боку апазыцыйных дзеячоў. Бліжэйшым часам уцекачы абяцалі выйсці на сувязь і абгрунтаваць сваё рашэнне пакінуць краіну.

Юры Істомін не выключае, што сябры партыі вымушана з’ехалі за мяжу, спалохаўшыся пераследу з боку КДБ: некалькі тыдняў таму іх, як і многіх іншых апазыцыйных дзеячоў , выклікалі на размову ва ўпраўленне камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гарадзенскай вобласці.

Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула