БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Віцебска за 500 рублёў зняла чары з мужа, а той не вярнуўся

22.10.2018 / 12:35

Фота Волі Афіцэравай

Жанчына, ад якой сышоў муж, вырашыла, што яго прычаравалі. У інтэрнэце жыхарка Віцебска знайшла абвестку супермага і пераможцу розных шоу экстрасэнсаў з Гомеля. Яна пацвердзіла засцярогі кінутай жанчыны і прапанавала дапамогу, запэўніўшы, што вырашыць пытанне на адлегласці.

Ганарар 500 рублёў жыхарка Віцебска пералічыла зламысніцы на картку. Аднак з цягам часу чаканага эфекту не было. Больш за тое, мужчына стаў жыць з саперніцай.

Абураная няякаснай паслугай жанчына звярнулася ў міліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула