БЕЛ Ł РУС

У паштовай скрыні дома Сораса знайшлі бомбу

23.10.2018 / 08:06

flickr.com

Невядомы заклаў бомбу каля дома мільярдэра Джорджа Сораса ў акрузе Уэстчэстэр штата Нью-Ёрк. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на заяву прадстаўніка паліцыі.

Выбуховая прылада была ў паштовай скрыні дома мільярдэра. Яго знайшоў адзін з служачых рэзідэнцыі Сораса. Адкрыўшы пакет з паштовай скрыні ён убачыў падазроны прадмет, аднёс яго на бяспечную адлегласць да дрэў і выклікаў супрацоўнікаў правапарадку. Услед за гэтым сапёры падарвалі небяспечную знаходку.

Паводле заявы паліцыі, расследаванне справы было перададзена ў ФБР. Як адзначае The New York Times, Сорас неаднаразова атрымліваў пагрозы ад праварадыкальных актывістаў і арганізацый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула