БЕЛ Ł РУС

Памочнік Варфаламея: У патрэбны час Украіна атрымае томас

24.10.2018 / 08:44

Nashaniva.com

Памочнік Усяленскага патрыярха Варфаламея епіскап Макарыас Хрыстопальскі лічыць, што Украіне будзе дадзены томас (грамата пра аўтакефалію) праз некаторы час.

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю газеце «Урядовый курьер».

«Рашэнне аб аўтакефаліі Украіны прынята. Гэта было самым складаным. Томас — другі крок, і гэта не так цяжка. Томас — гэта завяршэнне дадзенага рашэння, гэта значыць — «засведчанне». У патрэбны час і томас будзе дадзены. Патрыярх Варфаламей вядзе справу і зробіць усё ў свой час», — запэўніў Макарыас.

Ён дадаў, што кожная Памесная царква прайшла свой уласны шлях да атрымання сваёй аўтакефаліі ад Канстанцінопальскай Маці-Царквы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула