БЕЛ Ł РУС

Пад Іўем «Опель» урэзаўся ў фуру і ператварыўся ў груду металу ФОТА

24.10.2018 / 09:44

Nashaniva.com

ДАІ Гродна

Здарэнне адбылося на 141-м кіламетры трасы Мінск — Гродна ў Іўеўскім раёне, паведамляе ДАІ Гродна.

Кіроўца «Опеля» абганяў некалькі машын. Аднак завяршыць манеўр не паспеў. Легкавы аўтамабіль бокам занесла пад сустрэчны аўтапоезд «Вольва» і развярнула.

Кіроўцу «Опеля» і пасажыра, які ехаў ззаду, змясцілі ў хірургічнае аддзяленне, а пасажыра, што ехаў ззаду з правага боку, — у рэанімацыйнае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула