БЕЛ Ł РУС

Мужчына скраў у мінскай краме 188 шакаладак і ўсё распіхаў па кішэнях

24.10.2018 / 12:50

Nashaniva.com

Мінская міліцыя паведаміла пра незвычайны крадзёж у адной крамаў сталіцы.

У Савецкае РУУС звярнуліся работнікі гэтай крамы. Яны распавялі, што ў магазін зайшоў мужчына. Праз некаторы час адзін з супрацоўнікаў заўважыў, што той хавае шакалад па кішэнях і пад куртку. Калі зрабілі заўвагу, мужчына кінуўся наўцёкі.

У выніку 37-гадовы раней судзімы мужчына быў затрыманы. Заведзена крымінальная справа ч.1 арт.206 («Рабаванне»). А гэта да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула