БЕЛ Ł РУС

Салігорцы салідарныя з галадоўнікамі

2.06.2006 / 18:49

Nashaniva.com

Першага чэрвеня, у дзесяць гадзін вечара пад вокнамі кватэры, дзе галадае салігорская моладзь, былі запалены сьвечы салідарнасьці.

Першага чэрвеня, у дзесяць гадзін вечара пад вокнамі кватэры, дзе галадае салігорская моладзь, былі запалены сьвечы салідарнасьці. Сябры маладафрантоўцаў і проста неабыякавыя жыхары горада вырашылі такім чынам падтрымаць галадоўшчыкаў. Каля сотні сьвечак гарэлі ля дома ўдзельнікаў на працягу некалькіх гадзін. Зьявіўшыяся міліцыянэры за гэтым разам таптаць сьвечы ня сталі. А на пытаньні мінакоў, чаму моладзь аб’явіла галадоўку, супрацоўнікі адказвалі, што галадоўнікі «здурнелі».

Удзельнікам галадоўкі было вельмі прыемна адчуць увагу сваіх знаёмых і невядомых ім людзей.

- Мы вельмі ўдзячны ўсім тым, хто падтрымаў нашу галадоўку, усім, хто выказвае нам словы падтрымкі, - зазначылі ўдзельнікі акцыі.

Тэкст і фота – mfront.net

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула