БЕЛ Ł РУС

У ЗША ад удару маланкі згарэла старажытная баптысцкая царква ВІДЭА

24.10.2018 / 14:01

Nashaniva.com

У амерыканскім Масачусетс дашчэнту згарэла Першая баптысцкая царква Уэйкфілд, якая была пабудавана яшчэ 150 гадоў таму, паведамляе bostonglobe.com. 

На кадрах з месца здарэння бачна, як полымя ахоплівае царкву. Каля 100 пажарных, якія працавалі на месцы здарэння, спрабавалі ўтаймаваць полымя, але ім не ўдалося патушыць агонь. 150-гадовая пабудова выгарэла дашчэнту.

Мяркуюць, што пажар пачаўся пасля ўдару маланкі. Пацярпелых і загінулых, на шчасце, няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула