БЕЛ Ł РУС

У Чачэрскім раёне муж пагражаў жонцы нажом, бо яна прадала каня, пакуль мужчына спаў п'яны

24.10.2018 / 19:44

Nashaniva.com

У вёсцы Меркулавічы Чачэрскага раёна беспрацоўны мясцовы жыхар пагражаў расправіцца з жонкай нажом, паведамляе «Чачэрскі веснік».

Нагодай для спрэчак стаў свойскі конь, дакладней, яго продаж без згоды на тое мужчыны. Жонка разам з дачкой скарысталіся момантам, і пакуль мужчына пасля чарговай выпіўкі спаў, прадалі жывёлу.

Мужчыну ўзялі пад варту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула