БЕЛ Ł РУС

Заўтра Лукашэнка сустрэнецца ў Гомелі з Парашэнкам

25.10.2018 / 11:26

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які пройдзе ў Гомелі, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Чакаецца, што мерапрыемства таксама наведае прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. Да ўдзелу і выступаў на асноўнай пляцоўцы форуму кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчу ў фармаце «сам-насам».

Галоўны акцэнт у ходзе перамоваў будзе зроблены на пытаннях развіцця гандлю, эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін праз прызму патэнцыялу прамых кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула