БЕЛ Ł РУС

У Іарданіі аўтобус са школьнікамі змыла патокам падчас залевы. Загінулі 17 чалавек

26.10.2018 / 06:18

У Іарданіі школьны аўтобус быў змыты патокам падчас залевы. Загінулі прынамсі 17 чалавек, большасць з іх — дзеці.

Усяго ў аўтобусе, па папярэдніх дадзеных, знаходзіліся 37 школьнікаў і сямёра дарослых. Некаторыя знаходзяцца ў цяжкім стане. Яны ехалі на экскурсію ў раёне Мёртвага мора.

З-за здарэння кароль Абдала адмяніў сваю паездку ў Бахрэйн. Да пошукава-выратавальнай аперацыі далучыліся ізраільскія вайскоўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула