БЕЛ Ł РУС

Міністр сельскай гаспадаркі: Чакаем, што пытанні наконт малака вырашацца ў лістападзе

26.10.2018 / 10:31

Nashaniva.com

Фота Вольгі Шукайлы

Беларускі бок чакае, што пытанні па пастаўках малака ў Расію вырашацца ў наступным месяцы. Пра гэта перад адкрыццём Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны заявіў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, піша Tut.by.

- На сёння закрытымі цалкам і часткова для паставак застаюцца яшчэ 43 прадпрыемствы. Мы чакаем станоўчага вырашэння пытання ад Расійскай Федэрацыі па пяці прадпрыемствах. Чакаем, што пытанні вырашацца ў лістападзе месяцы, - заявіў Леанід Заяц.

З нагоды варыянту стварэння агульнага беларуска-расійскага прадпрыемства сухога малака міністр адказаў, што такое пытанне не абмяркоўваецца.

—Абмяркоўваюцца аб'ёмы паставак памесячна з кожнага прадпрыемства, таму мы зрабілі графікі паставак малака з нашых прадпрыемстваў памесячна на 2019 г., - растлумачыў міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула