БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, за якое слова Какорын і Мамаеў пабілі кіроўцу-беларуса

27.10.2018 / 09:09

Nashaniva.com

Малодшы брат нападніка «Зеніту» Аляксандра Какорына Кірыл патлумачыў, што яны пабілі кіроўцу-беларуса за тое, што той назваў іх «пеўнямі», паведамляе МК.

«Цяжка стрымацца, калі цябе называюць такім словам», — сказаў Какорын-малодшы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што не варта было распускаць рукі з-за аднаго слова.

Братоў Какорыных, паўабаронцу «Краснадара» Паўла Мамаева і футбаліста аматарскай лігі Аляксандра Пратасавіцкага арыштавалі да 8 снежня пасля бойкі ў кафэ ў цэнтры Масквы. Перад гэтым маладыя людзі напалі на кіроўцу тэлевядучай «Першага канала» Вольгі Ушаковай Віталя Салаўчука, які з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, яго шпіталізавалі.

Чытайце таксама: Расійскія топ-футбалісты да бойкі ў кафэ жорстка збілі беларуса, які зрабіў ім заўвагу. Ён трапіў у рэанімацыю

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула