МЗС Расіі: Мы рыхтуемся да вайны
ЗША, выходзячы з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД), рыхтуюць вайну, заявіў намеснік кіраўніка дэпартамента расійскага МЗС па пытаннях нераспаўсюджання і кантролю над узбраеннямі Андрэй Белавусаў. Такое меркаванне ён выказаў пасля таго, як камітэт ААН адмовіўся выносіць на разгляд праект расійскай рэзалюцыі ў падтрымку дагавора, перадае ТАСС.
Фота: US Navy.
Пасля галасавання ў камітэце прадстаўнік ЗША Роберт Вуд заявіў, што Вашынгтон апошнія пяць гадоў спрабаваў паўплываць на Маскву ў гэтым пытанні.
«Нядаўна яны [Расія] прызналіся ў вытворчасці ракет наземнага базіравання, але сцвярджаюць, што не парушаюць устаноўленых ДРСМД лімітаў», — заявіў Вуд, дадаўшы, што ў такой сітуацыі ЗША больш не маглі трываць.
Белавусаў на гэта адказаў, што ў Расіі ёсць да ЗША пытанні па выкананні ўмоў ДРСМД яшчэ з 2000 года.
«Нядаўна на пасяджэнні [камітэта] Злучаныя Штаты заявілі, што Расія рыхтуецца да вайны. Мы рыхтуемся абараняць нашу радзіму, нашу тэрытарыяльную цэласнасць, нашы прынцыпы, нашы каштоўнасці, нашых людзей — мы рыхтуемся да такой вайны», — заявіў Белавусаў.
Ён адзначыў, што ў гэтым у Расіі ёсць сур'ёзнае адрозненне ад Амерыкі, якое «ў лінгвістычным плане» зводзіцца да аднаго слова.
«Расійская Федэрацыя рыхтуецца «да вайны», а Злучаныя Штаты рыхтуюць «вайну». «Інакш навошта Злучаным Штатам выходзіць з дамовы, нарошчваць ядзерны патэнцыял, прымаць новую ядзерную дактрыну », — заявіў прадстаўнік Расіі.