БЕЛ Ł РУС

Пацярпелыя ў страшнай аварыі ля Радашковіч у цяжкім стане, сярод іх двое малых дзяцей

28.10.2018 / 10:56

nn.by

У аварыі, якая адбылася ў суботу 27 кастрычніка, загінулі чатыры чалавекі. 

Фота СК.

Як паведаміла БелТА прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун, сярод пацярпелых двое дзяцей.

Аднаго малога, якому 1,5 года, даставілі ў абласную дзіцячую клінічную бальніцу. Медыкі праводзяць комплекс абследаванняў, каб выключыць унутраныя траўмы.

Другое дзіця, якому дзесяць гадоў, знаходзіцца ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі. У яго адкрыты асколачны пералом галёнкі. 

Што тычыцца дарослых пацыентаў, дзве жанчыны дастаўлены ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, трэцяя — у Мінскую абласную бальніцу. У пацярпелых шматлікія пашкоджанні, закрытыя і адкрытыя ЧМТ, траўмы канечнасцяў. Медыкі аказваюць усю неабходную дапамогу.

Як паведамлялася, аварыя адбылася ў суботу 27 кастрычніка каля 16.30 на 35-м км дарогі Р-28 Мінск — Маладзечна. Сутыкнуліся «Мазда» і «Фальксваген Джэта». Па папярэдніх дадзеных, кіроўца «Мазды» выехаў на сустрэчную паласу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула