БЕЛ Ł РУС

«Ведомості»: Расія размесціць у Беларусі найноўшыя комплексы «Самарканд»

28.10.2018 / 15:05

nn.by

Міністэрства абароны Расіі размесціць найноўшыя комплексы радыёэлектроннай барацьбы «Самарканд» на стратэгічных кірунках, у тым ліку ў Калінінградскай вобласці і Беларусі, паведамляюць «Ведомості».

Ведамства абвясціла тэндар на закупку паслуг па дапрацоўцы, мантажы і падключэнні частак комплексаў да сістэмы перадачы дадзеных Мінабароны Расіі.

Паводле дакументацыі тэндару, Мінабароны разгорне 16 комплексаў «Самарканд» у 13 вайсковых часцях Архангельскай, Калінінградскай, Маскоўскай, Мурманскай, Ніжагародскай абласцей, Краснадарскім і Прыморскім краі, Яўрэйскай аўтаномнай вобласці і ў Беларусі.

Працы па мантажы комплексаў «Самарканд» павінны завяршыцца да 10 лістапада наступнага года, гаворыцца ў паведамленні аб правядзенні закрытага аўкцыёну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула