БЕЛ Ł РУС

Памочніка машыніста цягніка Мінск—Баранавічы ў дарозе забіла токам

28.10.2018 / 18:05

nn.by

Следчыя высвятляюць абставіны смяротнага траўмавання памочніка машыніста пасажырскага цягніка, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Зміцер Іванюк.

Няшчасны выпадак адбыўся 27 кастрычніка прыкладна ў 19.50 на ўчастку паміж прыпынкамі Ліпа і Хвоева.

Памочнік машыніста цягніка рэгіянальных ліній эканамкласа праводзіў планавы агляд электрашчытавой вагона і атрымаў удар токам. Траўма для 21-гадовага маладога чалавека стала смяротнай.

Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць проверку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула