БЕЛ Ł РУС

Кітай вывеў на арбіту першы касмічны банк генаў

28.10.2018 / 19:17

nn.by

Кітайская кампанія Shanghai ManWei Technology вывела на арбіту першы ў гісторыі касмічны банк генаў DSB-01, паведаміла Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.

Запуск адбыўся пры дапамозе ракеты-носьбіта «Чанчжэн-4» з касмадрома Тайюань у правінцыі Шаньсі на поўначы краіны.

Па словах арганізатараў праекту, генны матэрыял, атрыманы ад васьмі грамадзян Кітая, будзе захоўвацца каля тысячы гадоў. Ён змешчаны ў спецыяльны кантэйнер, які бароніць ад уздзеяння касмічнай радыяцыі.

Як адзначае тэлеканал, паводле падлікаў спецыялістаў, Зямля можа стаць непрыдатнай для чалавецтва ўжо ў бліжэйшыя 400 гадоў праз перанасяленне і вычарпанне рэсурснай базы.

«Мяркуецца, што пры дапамозе гэтага банка генаў будзе створана новая чалавечая цывілізацыя», — гаворыцца ў рэпартажы. Shanghai ManWei Technology плануе стварыць касмічны банк генаў з мільёнамі ўзораў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула