Баранавіцкія актывісты памаліліся каля Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій
Напярэдадні памінальных святаў актывісты горада добраўпарадкавалі тэрыторыю каля крыжа «Ахвярам гвалту 1939—1953 гадоў».
Фота: www.facebook.com/aleksandr.sved
Каля Крыжа памяці ў Баранавічах 28 кастрычніка гараджане сабраліся, каб памаліцца і пачытаць вершы паэтаў, загінуўшых ад сталінскіх рэпрэсій.
Малітву каля помніка прачытаў грэка-каталіцкі святар айцец Яўген, напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Аляксандр Швед.
Старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі ГА «ТБМ» Мікола Падгайскі з аднадумцамі. Фота: facebook.com/aleksandr.sved3
Святар Яўген Маліноўскі.