БЕЛ Ł РУС

У Жлобіне мужчына скраў кавун, а затым прыйшоў з ім у міліцыю

29.10.2018 / 19:41

Nashaniva.com

У Жлобіне да ларка з садавіной падышла кампанія з дзвюх дзяўчын і маладога мужчыны. Адна з дзяўчат папрасіла прадаць палову кавуна, аднак прадавец адмовілася яго рэзаць, матывуючы тым, што з продажам другой паловы могуць узнікнуць праблемы, паведамляе sb.by.

П'яны мужчына з кампаніі схапіў кавун і кінуўся з ім уцякаць. Прадавец пачала галасіць. Адну з дзяўчат затрымалі. На месца здарэння прыехала міліцыя.

Шукаць рабаўніка не прыйшлося. Ён разам з цэлым кавуном сам прыйшоў у міліцыю. Распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула