БЕЛ Ł РУС

Клінтан дапусціла ўдзел у будучай прэзідэнцкай гонцы

30.10.2018 / 06:54

Nashaniva.com

flickr.com

Хілары Клінтан, экс-кандыдат у прэзідэнты ЗША і саперніца Трампа на выбарах 2016 года, у інтэрв'ю Recode не выключыла магчымасць свайго ўдзелу ў наступных выбарах. Разам з тым адназначна казаць аб сваім вылучэнні яна не стала, адзначыўшы, што цяпер цалкам сканцэнтраваная на прамежкавых выбарах 6 лістапада.

«Гэтыя выбары будуць вызначаць, ці сапраўды ў нас ёсць эфектыўная сістэма стрымак і проціваг, каб прыцягнуць гэтую адміністрацыю да адказнасці», - патлумачыла яна.

Каментуючы магчымасць свайго ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Клінтан спачатку адмовілася адказваць на пытанне, аднак прызналася: «Ну, я б хацела быць прэзідэнтам». «Я не збіраюся нават думаць пра гэта, пакуль мы не пройдзем праз выбары 6 лістапада і не ўбачым, што здарыцца пасля іх. Але я маю намер зрабіць усё, што ў маіх сілах, для таго каб дамагчыся абрання прадстаўніка Дэмакратычнай партыі ў Белы дом», - дадала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула