БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Шчучына аўто насмерць збіла 87-гадовага веласіпедыста, які ехаў па сустрэчцы

30.10.2018 / 10:28

Nashaniva.com

Смяротная аўтамабільная аварыя адбылася 29 кастрычніка ў 8:15 раніцы ў цэнтры Шчучына.

Як паведамляе ДАІ, на вуліцы Леніна кіроўца «Аўдзі» наехаў на веласіпедыста, які рухаўся пасярэдзіне праезнай часткі насустрач легкавіку.

У выніку ДТЗ 87-гадовага мужчыну з цяжкімі траўмамі даставілі ў бальніцу, дзе праз дзве гадзіны ён памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула