Ударыў у жывот, выкруціў палец: у Баранавічах 22-гадовы безбілетнік напаў на кантралёра
Інцыдэнт адбыўся ў Баранавічах 21 кастрычніка ў аўтобусе №6, піша «Наш край»
Кантралёр-рэвізор правяраў аплату праезду ў грамадскім транспарце.
— Малады хлопец, які ехаў без квітка, у адказ на патрабаванне прад'явіць праязны або заплаціць штраф ударыў кантралёра ў жывот, а потым, спрабуючы збегчы, выкруціў яму вялікі палец на левай руцэ.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі парушальніка. Ім аказаўся 22-гадовы хлопец.