БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Арменія ў асобе Беларусі заўсёды будзе мець добрага і надзейнага сябра

30.10.2018 / 10:59

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка пацвярджае дружалюбны і партнёрскі характар беларуска-армянскіх адносін. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Арменіі Арменам Саркісянам, піша БелТА.

«Нягледзячы на рознага роду развагі ў дэмакратычнай Арменіі, у асобе Беларусі вы заўсёды мелі і будзеце мець добрых і надзейных сяброў. Мы з вамі працуем і ў адзінай эканамічнай прасторы — нашым Еўразійскім саюзе. У ваенна-палітычным саюзе АДКБ. І як бы там ні казалі, ні пісалі, мы свята выконваем нашы дамоўленасці. Усё, што ёсць у рамках гэтых арганізацый», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула